Большасць расейцаў шкадуе пра распад СССР, але толькі кожны восьмы хацеў бы яго аднаўлення ў ранейшым выглядзе. Такія вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага "Лявада-цэнтрам".
Як паведамляе Інтэрфакс, 56% апытаных шкадуюць аб тым, што Саюз распаўся, 28% рэспандэнтаў не шкадуюць пра распад, а 16% не змаглі сфармуляваць сваё стаўленне да гэтага факту. 51% лічыць, што распаду СССР можна было б пазбегнуць, 29% мяркуюць, што крах быў непазбежны, не змаглі з адказам 20% удзельнікаў даследавання.
Кожны восьмы - за аднаўленне Саюза. Пры гэтым усяго толькі 12% рэспандэнтаў хацелі б аднаўлення СССР у яго ранейшым выглядзе, 21% згодныя з існаваннем СНД, а 13% выступаюць за незалежнае існаванне ўсіх былых савецкіх рэспублік.
25% апытаных лічаць, што аптымальная форма адносін паміж рэспублікамі былога Саюза - гэта "аб'яднанне некалькіх рэспублік, па жаданні, у больш цесныя саюзы". Кожны пяты (21%) выказаўся за "больш цеснае аб'яднанне ўсіх рэспублік былога СССР па тыпу Еўрасаюза". Апытанне праводзілася 18-21 лістапада сярод 1600 чалавек у 134 населеных пунктах РФ.

Комментариев нет:
Отправить комментарий